FANDOM


Ніжэй прыведзены часта задаваныя пытанні — пытанні, якія нам часта задаюць (але не заўсёды!) наведнікі ці новыя ўдзельнікі. Пытанні сартуюцца па тэмах, каб было лягчэй іх звязаць з вызначаным падзелам гэтай старонкі.

Калі ў вас ёсць пытанне, якога няма ў гэтым спісе, не саромейцеся пытаць нашых удзельнікаў, месцячы пытанне на партале ці індывідуальна, на сцяне паведамлення некага з удзельнікаў. Яно будзе дададзена тут, калі яго можна аднесці да агульных пытанняў, таму не дадавайце сюды свае пытанні самастойна.

Злучаныя старонкі Edit

  • Start — карысная інфармацыя для пачатку працы з вікі.
  • Project:Policy — правілы вікі.

Пра WLB Edit

Што такое Моўная брыгада Вікія?
Што такое Моўная брыгада Вікія (WLB) — гэта праект, у якім удзельнікі Фэндома («Брыгадзіры») дапамагаюць іншым удзельнікам вікі перакладаць ды выпраўляць іх тэксты. Гэта вясёлае, калектыўнае й дапамагае англамоўным ды іншым вікі! Вы можаце прачытаць больш падрабязную даведкавую інфармацыю па WLB.
Што такое брыгадзіры? Чаму яны так завуцца?
Брыгадзіры з'яўляюцца чальцамі Моўнай брыгады Вікія (Wikia Language Brigade) і таму іх завуць «member of a brigade» (чалец брыгады). Аднак іншыя мовы могуць адхіляцца ад гэтага тэрміна й перадаваць яго па-іншаму. Зазірніце на старонку WLB terminology для ўдакладнення перакладаў гэтага слова на іншыя мовы.

Стаць удзельнікам Edit

Ці магу я далучыцца да WLB? Ці існуюць якія-небудзь вымогі?
Любай, у каго ёсць акаўнт на Фэндоме, можа далучыцца да нас! Рэальных вымогаў няма. Вы станеце «Брыгадзірам» (чальцом WLB), як толькі змясцуеце свой нік ды інфармацыю ў спіс удзельнікаў аднаго з нашых моў. Вы можаце рэдагаваць нашу вікі й дапамагаць, не робячы гэтага, але гэта палегчыць нам камунікаванне з вамі.
Як я магу стаць удзельнікам?
Кожная мова мае свой уласны спіс удзельнікаў: ангельскі, беларускі й мноства іншых моў. Каб далучыцца, вам проста трэба паказаць свой нік, ровень мовы й даступнасць у спісе(ах) мовы(ў), на якім(іх) вы кажаце. Пакрокавае кіраўніцтва можна знайсці на старонцы Join.
Ці павінен я ведаць больш адной мовы?
Двухмоўныя й шматмоўныя ўдзельнікі ўяўляюць мэтавы актыў WLB, але гэта зусім неабавязкова. Не валодаючы той ці іншай мовай, вы можаце дапамагчы ў стварэнні ды паляпшэнні існых старонак. Апроч перакладаў мы таксама займаемся карэкцыяй тэкстаў. І ўсё ж каб праверыць арфаграфію й граматыку на старонцы, вам усё адно трэба ведаць хоць бы адну мову.
Што з сябе ўяўляе сістэма «babel»? Які мой ровень ведаў мовы па «babel»?
Сістэма мовазнаўства «babel» (Вавілон) была прынята ў Вікіпедыі, пра што ведаюць многія ўдзельнікі вікі. Гэта зарэкамендавалы сябе спосаб вызначэння роўня валодання той ці іншай мовай ва ўдзельнікаў. Вы можаце перайсці на старонку Babel, каб вызначыць свой ровень. Імкніцеся даваць рэальную ацэнку: не шакуйце й не расчароўвайце ўдзельнікаў, паказваючы завысокі ці занізкі ровень ведаў.
Я не бачу сваю мову тут! Што мне рабіць?
Тое, што вы не бачыце сваю мову ў Category:Brigadiers, не азначае, што вам забаронена браць удзел. Гэта проста азначае, што ніхто яшчэ не далучыўся да перакладу на дадзеную мову, ці мы не можам атрымаць ніякіх надзейных перакладаў для стварэння старонкі. Проста звяжыцеся з Yatalu, і яна вытлумачыць вам, што патрэбна для перакладаў.

Запыты на пераклад/выпраўленне Edit

Мне трэба сёе-тое перакласці ці праверыць на абмылы. Куды мне зазірнуць?
Калі вам трэба штосьці перакласці, зазірніце сюды. Калі вам трэба штосьці праверыць, зазірніце сюды. Кіраўніцтва пра тое, як стварыць запыт, можна знайсці ў верхняй частцы гэтых старонак. Правілы запытаў дзеюць для абедзвюх старонак. Калі ў вас паўсталі пытанні, не саромейцеся спытаць у некага з удзельнікаў.
Дзе я магу знайсці запыты на пераклад ці карэкцыю?
Запыты шукайце на старонках Translate:Requests ці Correct:Requests, а таксама на старонцы беларускага партала — тут вы зможаце знайсці запыты менавіта на беларускай. На гэтай старонцы знаходзяцца ўсе актыўныя запыты на беларускай мове, а таксама спіс старонак гэтай вікі, якія можна перакласці на беларускую ці выправіць абмылы.

Чат Edit

Ці магу я казаць на сваёй роднай мове ў чаце?
Нашы мадэратары не могуць казаць на ўсіх мовах адначасна, таму складана даць адназначны адказ на гэта пытанне. Важным правілам тут з'яўляецца наступнае: паспрабуйце казаць на мове, зразумелай большасці прысутных у чаце ўдзельнікаў. Калі вы не ведаеце, ці разумеюць вас іншыя, вы заўсёды можаце пра гэта спытаць.
Чаму ва ўсіх у чаце ёсць сцяг каля іх ніка?
Кожны ўдзельнік WLB можа мець абразок сцяга той краіны, дзе ён жыве, ці мовы, на якой ён кажа. Вы таксама можаце папрасіць сабе сцяг, апавясціўшы пра гэта адміністратара ці пакінуўшы паведамленне на гэтай старонцы. Не забудзьцеся паказаць, какай менавіта сцяг вы хочаце.
Чаму ў чаце на фоне намалявана гіганцкая мапа?
WLB ставіць за мэту ахапіць усе мовы свету, якія падтрымваюцца на Фэндоме. Таму чат нашай вікі будзе афарбоўвацца ў розныя колеры кожныя два месяца. То ж адбываецца і з макетам вікі: фон вікі будзе ў выглядзе месца на кантыненце, дзе вы бачыце мапу ў чаце.

Рознае Edit

Вой? Хіба гэта вікі не змянілася з моманту майго мінулага наведвання?
Можа! Вікі змяняецца на розныя тэмы з кантынентамі раз на два месяца: студзень-люты (Азія-фіялетавы), сакавік-красавік (Аўстралія-сіні), травень-чэрвень (Еўропа-зялёны), ліпень-жнівень (Афрыка-жоўты), верасень-кастрычнік (Паўднёвая Амерыка-памяранцавы), лістапад-снежань (Паўночная Амерыка-чырвоны).
У маёй мовы няма адміністратара ці мадэратара. Ці магу я стаць некім з іх?
Ваша мова не вельмі развітая ці вы нядаўна далучыліся да нас? Тады не. Аднак нават калі вы дасведчаны ўдзельнік, нам звычайна не патрэбныя новыя адміністратары ды мадэратары. Yatalu ды Jr Mime звычайна самі звяртаюцца да ўдзельнікаў, калі лічаць, што ён/яна з'яўляецца прыдатным кандыдатам для мовы, што патрабуе ў падтрымцы.

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.